Беларуская Служба

Праф. Роман Шуль: Беларусь —  гэта ўжо не Расія, але яна ўсё яшчэ даспявае да сваёй ідэнтычнасці

18.04.2024 14:03
У варшаўскім выдавецтве Scholar выйшла кніга польскага даследчыка Романа Шуля Separatyzmy, ruchy niepodległościowe i regionalizmy we współczesnej Europie.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Р.Шуль пра Беларусь.
                .
Старонка Романа Шуля на сайце Цэнтра еўрапейскіх рэгіянальных і лакальных даследаванняў Інстытута Амерыкі і Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта.https://www.euroreg.uw.edu.pl/pl/zespol,roman-szul

У Варшаве, у выдавецтве Scholar, выйшла кніга польскага даследчыка, выкладчыка Варшаўскага ўніверсітэта Романа Шуля Separatyzmy, ruchy niepodległościowe i regionalizmy we współczesnej Europie (“Сепаратызм, рухі за незалежнасць і рэгіяналізм у сучаснай Еўропе”).

Роман Шуль — выкладчык Цэнтра еўрапейскіх рэгіянальных і лакальных даследаванняў (Euroreg) Інстытута Амерыкі і Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Вучоны нарадзіўся ў 1952 г. у цяперашнім Падкарпацкім ваяводстве Польшчы, таму тонка адчувае нацыянальнае і рэгіянальнае пытанні. Бо ў яго родным краі скрыжоўваюцца мовы і культуры палякаў, славакаў, украінцаў (русінаў).

Працуючы з 1977 г. у Варшаўскім універсітэце, даследчык у апошнія дваццаць гадоў займаецца нацыянальнай ідэяй, рэгіяналізмам, палітычнымі і моўнымі праблемамі і геапалітыкай.

Вучоны адзначае, што рэгіянальныя рухі ў розных краінах часам ператвараюцца ў нацыянальныя, але вельмі часта застаюцца ў фазе культурных, бясшкодных для адзінства той або іншай дзяржавы.

Гаворачы пра Беларусь, Роман Шуль канстатуе, што выразных тэндэнцый да рэгіяналізму ў ёй не назіраецца. Пра гэтым даследчык звяртае ўвагу на іншую праблему: к моманту распаду СССР насельніцтва Беларускай ССР у асноўнай масе не мела беларускай нацыянальнай свядомасці, а таму не жадала адрывацца ад расійскай імперыі, якою з’яўляўся па сутнасці СССР.

Роман Шуль: — Беларусь была краінай, дзе існаваў “сепаратызм” (ад СССР. — Рэд.) на чале з Зянонам Пазняком. Але гэта быў рух меншасці. Таксама нельга забываць пра Станіслава Шушкевіча, якія разам з Ельцыным і Краўчуком "расфарміраваў" Савецкі Саюз. Але на Беларусь усё гэта “ўпала”: Беларусь незалежнасць атрымала ў дар, стаўшы “сіратой” (у выніку распаду СССР. — Рэд.). І толькі цяпер Беларусь даспявае да сваёй асобнай ідэнтычнасці.

Беларусь незалежнасць атрымала ў дар без асаблівых намаганняў яе насельніцтва. Было некалькі чалавек, якія мелі адносіны да гэтай незалежнасці, — Пазняк, Шушкевіч, а таксама, любім мы яго ці не, “батюшка” (г. зн. “бацька” — Лукашэнка. — Рэд.).

Роман Шуль дадае, што ў гэтым кантэксце беларускі выпадак не адзіны ў еўрапейскім маштабе, бо некаторыя рэгіёны Еўропы (у Іспаніі (Галісія), Італіі (Сардынія), Польшчы (Кашубы) і інш.) дагэтуль не даспелі да імкнення жыць незалежным жыццём як самастойныя краіны. Пра гэта піша ў сваёй кнізе Separatyzmy, ruchy niepodległościowe i regionalizmy we współczesnej Europie варшаўскі вучоны.


У варшаўскім выдавецтве Scholar выйшла кніга польскага даследчыка Романа Шуля Separatyzmy, ruchy niepodległościowe i regionalizmy we współczesnej Europie.
У варшаўскім выдавецтве Scholar выйшла кніга польскага даследчыка Романа Шуля Separatyzmy, ruchy niepodległościowe i regionalizmy we współczesnej Europie.

Але ці сапраўды можна лічыць Лукашэнку, які адкрыта праводзіць прарасійскую палітыку і называе беларусаў “рускімі са знакам якасці”, чалавекам, які ўмацоўвае незалежнасць Беларусі?

Роман Шуль: — Ці Лукашэнка далучыў Беларусь да Расіі? У пэўным сэнсе так, у прыватнасці, у эканамічнай галіне, у пытаннях бяспекі. Але яшчэ ёсць ідэнтычнасць, пачуццё адметнасці. Некалькі гадоў таму ў адным “апазіцыйным” беларускім выданні ў інтэрнэце я прачытаў, што беларусы, калі прыязджаюць у Маскву, адразу адчуваюць, што не з’яўляюцца рускімі, маўляў, параўнанне сваёй краіны з Масквой робіць з беларуса “нацыяналіста”. А гэта ўжо адбываецца пры Лукашэнку — псіхалагічны адрыў ад Расіі. Не, гэта не варожасць да Расіі, але адчужанасць. Я не гавару, што гэта адбываецца дзякуючы Лукашэнку, але — пры ім. Ён не захацеў станавіцца губернатарам, а хоча заставацца “прэзідэнтам” — і гэта дало пэўныя вынікі, тыя, якія мы назіраем.

Гаворачы пра прычыны правядзення Лукашэнкам прарасійскай палітыкі, якая практычна не ўлічвае імкненняў і задач беларускага нацыянальнага руху, польскі даследчык прапануе паглядзець на тое, які пункт адліку для свайго погляду на Беларусь і беларусаў выбраў калісьці папулярны ў народзе палітык, які стаў дыктатарам.

Роман Шуль: — Для яго зыходным пунктам, хочам мы гэтага ці не, быў стан насельніцтва Беларусі ў той момант (калі ён прыйшоў да ўлады ў 1994 г. — Рэд.), а не тая Беларусь, якую сабе ўяўляў Пазняк або тая Беларусь, якая апісвалася ў дэкларацыі аб незалежнасці (БНР. — Рэд.) 25 сакавіка 1918 года. У любым выпадку, той праект, які прапаноўваў Пазняк, не быў “куплены”. Быў “куплены” праект Лукашэнкі. Пазней Лукашэнка і яго рэжым эвалюцыянавалі ў тым кірунку, сведкамі якога мы з’яўляемся. Але Беларусь гэта ўжо не Расія. Можа, Лукашэнка і хацеў бы, каб Беларусь была Расіяй, але хацеў бы быць не губернатарам, а “прэзідэнтам”, і ён гэтага трымаецца.

Такія асобы, як Лукашэнка, якія імкнуліся да таго, каб стаць кіраўнікамі большай, суседняй дзяржавы, не рэдкасць у гісторыі: Ягайла, Пілсудскі, Нарутовіч — літоўцы (апошнія два — апалячаныя) на чале Польшчы, Сталін — грузін на чале Расіі, Гітлер — аўстрыец на чале Германіі. Роман Шуль дадае, што такіх прыкладаў у гісторыі Еўропы нямала.

Роман Шуль: — Калісьці (у 1485 г. — Рэд.) князь Уэльса Генрых VII Цюдар пажадаў стаць каралём Англіі. І стаў каралём Англіі. Але адным удаецца, а іншым — не. Лукашэнка таксама хацеў стаць прэзідэнтам Расіі, але не ўдалося. І тады ён “задаволіўся” пасадай прэзідэнта Беларусі.

З 2020 г. Польшча і іншыя краіны Захаду не прызнаюць Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Даследаванне: Беларусы апынуліся паміж молатам і кавадлам

12.10.2023 15:05
Дырэктар Цэнтра дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага палітолаг Эрнэст Выцішкевіч каменціруе вынікі даследавання «Палякі пра беларусь і беларусаў».

Даследчык: У даваеннай Польшчы частка праваслаўных вагалася паміж рускай і беларускай ідэнтычнасцямі

04.01.2024 14:20
Улады даваеннай РП абмяжоўвалі дзейнасць выданняў прарасійскай арыентацыі.